Актывістам „Greenpeace” не дазваляюць пакінуць Расею
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        14.12.2013 14:45
                    
                                 
                
                
                    Учора Сьледчы камітэт забараніў ім выезд з Расеі. 
                
                
                    
                         Tomasz Dziemianczuk at the court in Murmansk. Photo: EPA/Angela Kolyada
Tomasz Dziemianczuk at the court in Murmansk. Photo: EPA/Angela Kolyada
                     
                
                
                
               
                
                          Паляк, актывіст міжнароднай экалягічнай арганізацыі „Greenpeace”, ня можа пакінуць тэрыторыі Расеі. У выезьдзе яму адмаўляе Сьледчы камітэт. Томаш Дземянчук ужо тры месяцы знаходзіцца ў Расеі. Ён быў затрыманы за ўдзел у акцыі „Greenpeace” ля буравой плятформы канцэрну „Газпром” у Баранцавым моры.
Разам з палякам былі затрыманыя 26 іншых іншаземцаў. Першапачаткова ўсе яны сядзелі ў турме, але пасьля таго, як суд вызваліў іх пад залог, пражываюць у адным з гатэляў у Санкт-Пецярбурга.
Паколькі актывісты былі затрыманыя на міжнародных водах, у іх няма ўязных расейскіх візаў.
Цяпер бяз гэтага дакумэнта актывісты ня могуць пакінуць тэрыторыю Расеі. Хоць іхныя адвакаты ўнесьлі заявы аб выдачы візаў, то Сьледчы камітэт учора забараніў ім выезд з краіны.
Такое рашэньне было для паляка нечаканым. Актывістаў „Greeepeace” абвінавачваюць у хуліганстве. Цяпер яны чакаюць завяршэньня расьсьледаваньня й магчымага судовага працэсу.
аз