Logo Polskiego Radia
Print

ПАР просіць прабачэньня за сурдаперакладчыка

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.12.2013 17:56
Зь яго перакладаў выступаў сусьветных лідараў глухія нічога не зразумелі.

Урад Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі афіцыйна папрасіў прабачэньня за паводзіны сурдаперакладчыка, які перакладаў прамовы сусьветных лідараў падчас цырымоніі разьвітаньня зь легендарным прэзыдэнтам краіны Нэльсанам Мандэлам.

„Мы просім прабачэньня ў супольнасьці глухіх і ўсіх іншых грамадзянаў ПАР”, - напісаў у заяве міністар культуры й мастацтва.

Учора міністар па справах інвалідаў прызнаў, што ўрад зрабіў памылку, запрашаючы згаданага перакладчыка.

Мужчына перакладаў выступленьні сусьветных лідараў, якія ў апошні аўторак на стадыёне ў Ёханэсбургу разьвітваліся з памерлым прэзыдэнтам Нэльсанам Мандэлам. Але замест сурдаперакладу ў яго арымаліся нейкія дзіўныя жэсты, якіх ніхто ня быў у стане зразумець.

34- гадовы перакладчык пасьля цырымоніі тлумачыў свае паводзіны прыступам шызафрэніі, якой хварэе працяглы час. А таксама тым, што ўзброеныя целаахоўнікі сусьветных лідараў, у тым ліку прэзыдэнта ЗША Барака Абамы, выклікалі ў яго паніку.

Арганізацыі глухіх ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы зьвяртаюць аднак увагу, што гэта быў ня першы дзіўны пераклад у выкананьні гэтага мужчыны.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт