Ініцыятыва квітнее
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
25.11.2013 08:02
У кастрычніку ў Менску зарэгістравана амаль на 70 арганізацый больш, чым месяцам раней.
foto: Glow Images/East News
У кастрычніку ў Менску было зарэгістравана 618 арганізацый, што на 69 больш, чым у верасьні, паведамляе галоўнае статыстычнае ўпраўленьне сталіцы.
Зь іх 41 фірма мае асноўны від дзейнасьці "апрацоўчая прамысловасьць", 55 займаюцца будаўніцтвам, 303 — гандлем, рамонтам аўтамабіляў, бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстаньня, 35 — працуюць у сфэры транспарту і сувязі. Асноўны від дзейнасьці 114 арганізацый — апэрацыі зь нерухомай маёмасьцю, арэнда і аказаньне паслуг спажыўцам. 31 юрыдычная асоба займаецца аказаньнем камунальных і іншых паслуг.
На 1 лістапада 2013 года ў Менску налічвалася больш за 47 тыс. дзейных юрыдычных асоб, зь якіх бальшыня — камэрцыйныя арганізацыі, а толькі 4.160 — некамэрцыйныя. Амаль 90% фірм прыватныя, 6% — гэта замежная ўласнасьць, 4% — дзяржаўная форма ўласнасьці.
БелаПАН/эб