Курцы наносяць фірме фінансавыя шкоды 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        15.10.2013 17:08
                    
                                 
                
                
                    Яны ня толькі пакідаюць месца працы, каб закурыць, але й часьцей хварэюць.
                
                
                    
                         
                     
                
                
                
               
                
                          Сярэднестатыстычны курэц наносіць сваёй фірме страты ў памеры 2 тысячаў эўра ў год. Такім чынам сьведчаць дадзеныя дасьледаваньня, праведзенага гішпанскай Асацыяцыяй бясьпекі працы. Гэта ня толькі таму, што ён часта выходзіць на перакур і пакідае сваё працоўнае месца, але й таму, што хварэе часьцей, чым тыя працаўнікі, якія ня кураць.
У Гішпаніі звычайна цыгарэты курыць кожны чацьвёрты працаўнік. Згодна зь дзейным заканадаўствам, два гады таму на заводах былі ліквідаваныя курылкі. Таму кожны, хто хоча закурыць, павінен выйсьці на вуліцу.
„Штодзённа кожны з курцоў курыць у сярэднім па чатыры цыгарэты, губляючы больш за паўгадзіны. А пасьля вяртаньня на месца працы патрабуе некалькіх дадатковых хвілін, каб засяродзіцца й пачаць працаваць нанава”, - гаворыцца ў справаздачы Асацыяцыі бясьпекі працы.
Ейныя аўтары падлічылі, што штогадовыя страты кампаній складаюць у сярэднім па 1500 эўра на кожнага супрацоўніка-курца. Дадатковыя 500 эўра - гэта кошт лекарскіх бюлетэняў, таму што курцы часьцей хварэюць.
аз