Logo Polskiego Radia
Print

Гданьск можа апынуцца пад вадой

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.09.2013 11:44
Апублікаваны ў Стакгольме рапарт аб зьменах клімату пацьвердзіў, што клімат ацяпляецца ў хуткім тэмпе.

Апублікаваны ў Стакгольме рапарт аб зьменах клімату пацьвердзіў, што клімат ацяпляецца і ў бліжэйшы час людзі адчуюць наступствы гэтых перамен. Новы кліматычны рапарт пацьвердзіў вядомае – добрых вестак няма. І хоць нічога новага рапарт не ўносіць, то дадзеныя зьяўляюцца больш падрабязнымі.

Прафэсар Шыман Маліноўскі з Варшаўскага ўнівэрсытэту кажа, што найбольшай праблемай зьяўляецца тое, што зьмены адбываюцца некатраляваным чынам. У сувязі з гэтым можна чакаць ня толькі раптоўных зьмен надвор’я. Прагназуецца, што перасунуцца межы пустынь, і станецца гэта ў дастаткова хуткім тэмпе.

Аналітык Марцін Папкевіч адзначае, што, калі людзі не памяняюць свайго падыходу да аховы навакольнага асяродзьдзя, то чакаюць іх зьмены клімату, да якіх людзі не падрыхтаваныя. Рост сярэдняй тэмпэратуры на 4 градусы пагражае павышэньнем узроўня марскіх водаў на 70 мэтраў. У выніку зьнікнуць Данія, паўночная Нямеччына, а Парыж, Лёндан ці Гданьск наведваць змогуць толькі вадалазы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт