Польскае радыё – самае лепшае
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
24.09.2013 17:31
Станоўча працу журналістаў грамадзкай радыёстанцыі ацэньвае 74% апытаных.
Грамадзкае Польскае радыё зьяўляецца найлепшай радыёстанцыяй у Польшчы. Пра гэта сьведчаць апошнія дадзеныя апытаньня, праведзенага Цэнтрам дасьледаваньня грамадзкай думкі (CBOS).
Польскае радыё атрымала найбольш станоўчых і наймеш адмоўных ацэнак рэспандэнтаў. Станоўча працу журналістаў грамадзкай радыёстанцыі ацэньвае 74% апытаных. Адмоўна - толькі 4%.
З сакавіка Польскае радыё павысіла сваю пазыцыю на польскім рынку на 11%.
На чарговых месцах рэйтынгу апынуліся камэрцыйныя радыёстанцыі: „RMF FM” і „Radio Zet”. Іх дзейнасьць станоўча ацанілі адпаведна: 73% і 71%.
Стабільна на мэдыярынку выглядае пазыцыя каталіцкай радыёстанцыі „Радыё Марыя”. Станоўча пра ейную дзейнасьць выказваецца чвэрць апытаных палякаў (23 %), адмоўна - 28% рэспандэнтаў.
аз