Мігальскі раскручвае кампанію „Olympic shames”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
07.09.2013 17:00
„Наша мэта - не байкот спартыўнага сьвята, але барацьба за правы чалавека”,- кажа эўрадэпутат.
www.gover.pl
Марэк Мігальскі заклікае да палітычнага байкоту Зімовай алімпіяды ў Сочы.
Ініцыяваная ім кампанія „Olympic shames” („Алімпіяда ганьбіць”) праводзіцца з мэтай супраціву ў дачыненьні да „рэжыму прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна”.
Паводле эўрадэпутата, сябры дэлегацыі Эўрапарлямэнта па кантактах з Расеяй, апошнім часам становішча грамадзянскай супольнасьці ў Расеі найгоршае ва ўсёй постсавецкай гісторыі гэтай краіны.
„Наша мэта - не байкот спартыўнага сьвята, але барацьба за правы чалавека”, - кажа Марэк Мігальскі.
Марэк Мігальскі: Галоўная мэта акцыі зводзіцца да таго, каб на інаўгурацыі Алімпіяды не было эўрапейскіх палітыкаў. Гаворка ідзе пра тое, каб Уладзімір Пуцін ня мог грэцца ў прамянях іхнай славы й рабіць выгляд нармальнага палітыка, паколькі ён нармальным дэмакратычным палітыкам не зьяўляецца. Мы будзем зьвяртацца таксама да спартсмэнаў, каб падчас Алімпійскіх гульняў прадэманстравалі сваю падтрымку ідэі свабоды й дэмакратыі.
Кампанію „Olympic shames” афіцыйна падтрымалі, між іншым, сын расейскага палітвязьня Міхаіла Хадаркоўскага Павел і змагар за правы чалавека Леў Панамароў, а таксама расейскі Рух „За правы чалавека” й швэдзкая „Östgruppen”.
аз