Logo Polskiego Radia
Print

Працягваецца місія ЭП ва Ўкраіне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.09.2013 18:10
Кокс і Квасьнеўскі абмяркоўваюць у Кіеве дазвол на лячэньне Цімашэнкі ў Нямеччыне.
Foto: materiały prasowe

Міністэрства замежных спраў у Кіеве заяўляе, што не вядзе ніякіх перамоваў аб лячэньні Юліі Цімашэнкі ў Нямеччыне.

Між тым, украінскія служба „Deutsche Welle” паведамляе, што ў Бэрліне рыхтуецца месца ў шпіталі для былой кіраўнічкі ўкраінскага ўрада.

Міністар замежных спраў Леанід Кажара сказаў, што пра гэта ён чытаў у інтэрнэце. Тым ня менш, як зазначае дыплямат, ягонае ведамства ня мае з гэтым нічога супольнага.

Тым часам зь Юліяй Цімашанка зноў сустрэліся прадстаўнікамі місіі Эўрапейскага парлямэнта: былы прэзыдэнт Польшчы Аляксандар Квасьнеўскі й былы старшыня ЭП Пэт Кокс. Учора яны размаўлялі з прэзыдэнтам Віктарам Януковічам, а днём раней – з прадстаўнікамі ўкраінскай апазыцыі.

Нагадаем, Аляксандар Квасьнеўскі й Пэт Кокс павінны падрыхтаваць даклад, на падставе якога Эўрапейскі Зьвяз прыме рашэньне адносна таго, падпісваць ці не падпісваць з Украінай пагадненне аб асацыяцыі. Ключавой тэмай у дакладзе зьяўляецца пытаньне Юліі Цімашэнкі.

Паводле СМІ, Пэт Кокс і Аляксандар Квасьнеўскі абмяркоўваюць у Кіеве пытаньне дазволу на лячэньне Цімашэнкі ў Нямеччыне.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт