Інфарматар „WikiLeaks” хоча стаць жанчынай
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        22.08.2013 17:39
                    
                                 
                
                
                    Брэдлі Мэнінг просіць зьвяртацца да яго Чэлсі.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         
  Інфарматар выкрывальніцкай старонкі „Wikileaks”, шэраговы жаўнер Брэдлі Мэнінг, хоча памяняць пол.
У лісьце, які быў зачытаны ў эфіры амэрыканскай тэлекампаніі NBC, ён просіць з гэтага часу зьвяртацца да яго Чэлсі.
Учора Брэдлі Мэнінг быў прысуджаны да 35 гадоў турмы па абвінавачваньні ў шпіянажы й крадзяжы дзяржаўных дакумэнтаў, якія пазьней перадаў старонцы „WikiLeaks”. Нагадаем, гэта былі сакрэтныя дакумэнты амэрыканскай арміі й дыпляматыі.
25-гадовы Мэнінг меў неабмежаваны доступ да сакрэтных дадзеных дзякуючы Сетцы перадачы сакрэтных дыпляматычных пратаколаў. Да 2010 года ён перадаў выкрывальніцкай старонцы амаль 750 тысячаў старонак сакрэтных матэрыялаў.
аз