Новы транспамежны байдарачны шлях па рацэ Буг
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        17.08.2013 09:00
                    
                                 
                
                
                    Даўжыня маршрута складзе больш, чым 50 кілямэтраў. 
                
                
                    
                
                
                
               
                
                          Транспамежны байдарачны шлях па рацэ Буг павінен стаць яшчэ адной знакамiтасьцю, якая будзе прыцягваць турыстаў з краіны й з-за мяжы.
Даўжыня маршрута складзе больш чым 50 кілямэтраў, пачынаючы ад мясцовасьці Воля Ўгруска, на мяжы з Украінай.
Войт мясцовай гміны Ян Лукасік запрашае турыстаў прыехаць на даўжэй, чым адзін дзень, паколькі 50 кілямэтраў - гэта шмат, нават для дасьведчанага байдарачніка.
На байдарачным шляху па Бузе будуць пабудаваныя спэцыяльныя станцыя, як дзеля адпачынку, так і ў выпадку дрэннага надвор'я.
аз