Пакараньне за антылетувіскі інцыдэнт на стадыёне
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        11.08.2013 12:09
                    
                                 
                
                
                    Падчас бліжэйшага матчу на стадыёне ў Познані будзе зачынена трыбуна № 2.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                          Футбольны клюб „Лех” Познань пакараны за антылетувіскі інцыдэнт падчас матчу зь віленскім „Жальгірысам”.
Вялікапольскі ваявода Пётр Флёрэк вырашыў, што падчас бліжэйшага матча на стадыёне ў Познані будзе зачынена трыбуна № 2.
Чыноўнік папярэдзіў таксама познаньскіх заўзятараў, што чарговы інцыдэнт сустрэнецца з рашучай рэакцыяй уладаў, уключна з закрыцьцём стадыёна на нявызначаны тэрмін.
Падчас матчу Лігі Эўропы „Лех” Познань – „Жальгірыс” Вільня, польскія заўзятары вывесілі на трыбунах банэр з надпісам „Летувіскі хам, стань на калені перад польскім панам”.
Гэты інцыдэнт сустрэўся з вострай рэакцыяй, між іншым, польскага й летувіскага Міністэрстваў замежных спраў.
аз