Logo Polskiego Radia
Print

„The Washington Post” мяняе ўласьніка

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.08.2013 17:18
Гэта, між іншым, вынік крызысу традыцыйных СМІ у часах інтэрнэту.

Адна з самых прэстыжных амэрыканскіх газэтаў памяняла ўласьніка. Стваральнік гандлёвага інтэрнэт-партала „Amazon.com” купіў за 250 мільёнаў даляраў штодзёнку „The Washington Post”.

Гэтая навіна была вялікім сюрпрызам, як для журналістаў, так і для чытачоў газэты. Жамчужына амэрыканскага рынку прэсы, якая атрымала 47 узнагародаў Пуліцэра, прададзена за суму, якая яшчэ некалькі гадоў таму лічылася б сьмешнай.

Усё ж цягам апошніх гадоў „The Washington Post”, змагаўся з фінансавымі праблемамі. З году ў год зьніжаліся даходы ад рэклямы, а наклад газэты скараціўся з 800 да 470 тысячаў. У сваю чаргу сям'я Грахамаў, якая ад чатырох пакаленьняў зьяўляецца ўласьнікам выданьня, ня мае паняцьця, як выжыць у эпоху інтэрнэту й лічбавых СМІ.

Новым уладальнікам „The Washington Post” зьяўляецца стваральнік і кіраўнікі партала „Amazon” Джэфры Бэзос. 49-гадовы бізнэсовец - гэта адзін з самых багатых людзей у сьвеце. Ягоная маёмасьць ацэньваецца на 25 мільярдаў даляраў.

На дадзены момант цяжка сказаць, як зьмена ўласьніка паўплывае на характар адной з самых прэстыжных газэт у Злучаных Штатах Амэрыкі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт