Logo Polskiego Radia
Print

Бразылія: пачаліся Сусьветныя дні моладзі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.07.2013 11:55
Удзельнікі мерапрыемства рыхтуюцца да заўтрашняй сустрэчы з Папам Рымскім Францішкам.

У Бразыліі афіцыйна пачаліся Сусьветныя дні моладзі. Уначы, паводле польскага часу, на вядомым пляжы Капакабана, прайшла ўрачыстая Імша, якая пачала сустрэчу маладых людзей з усяго сьвету.

Ацэньваецца, што ў некалькідзённым мерапрыемстве прымуць удзел каля паўтара мільёна чалавек. У арганізацыі сустрэчы дапамагаюць тысячы добраахвотнікаў, у тым ліку каля 160 палякаў.

Сёньня ўдзельнікі мерапрыемства з усяго сьвету прымуць удзел у катэхізацыі. Папа Рымскі Францішак сустрэнецца зь імі заўтра.

Сёньня пантыфік плянуе наведаць вядомы храм Беззаганнай Маці Божай у Апарэсідзе. Ён сустрэнецца таксама з хворымі ў бальніцы Сьвятога Францішка з Асiзі ў Рыё-дэ-Жанэйра.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт