60-годзьдзе адбудовы варшаўскага Старога горада
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
21.07.2013 14:02
Пасьля Другой сусьветнай вайны з 260 будынкаў захаваліся толькі 6.
Варшава, вид на Старе місто, праворуч Королівський замок
Варшава адзначае 60-годзьдзе адбудовы Старога горада. З гэтай нагоды ў польскай сталіцы пройдуць паказы фільмаў, лекцыі, канцэрты, таксама экспазыцыя, якая дэманструе гісторыю Старога горада.
Пасьля Другой сусьветнай вайны з 260 будынкаў захаваліся толькі 6, таму маштаб разбурэньняў выклікаў сумненьні аб сэнсе адбудовы. Аднак жа чатыры гады пасьля заканчэньня вайны пачалася падрыхтоўка зямельных участкаў для будаўніцтва дамоў.
Стары горад быў разбураны больш чым у 90%. Таму адбудова ў асноўным праходзіла ад падмуркаў. Працай кіраваў Ян Захватовіч. Гэта дзякуючы яму сталічная „Староўка” выглядае так прыгожа.
З-за недахопу будаўнічых матэрыялаў гатычная цэгла была дастаўлена ў Варшаву з Уроцлава, Нысы й Львоўка.
У знак прызнаньня працы польскіх рэстаўратараў Стары горад у Варшаве быў ўнесены ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА.
аз