Logo Polskiego Radia
Print

ААН патрабуе тлумачэньняў ад улад Эгіпту

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 20.07.2013 12:40
Бюро па правах чалавека хоча ведаць, на якой юрыдычнай падставе ў арышце знаходзіцца зьвергнуты прэзыдэнт Мурсі.
PAP/EPA/JUSTIN WILKES

Бюро па правах чалавека ААН хоча ведаць, на якой юрыдычнай падставе ў арышце знаходзіцца зьвергнуты на пачатку ліпеня былы прэзыдэнт Махамэд Мурсі й іншыя лідары Мусульманскага брацтва. Новыя эгіпецкія ўлады пакуль не адказалі на пытаньні арганізацыі.

Прадстаўнікі ААН паведамілі, што тыдзень таму Бюро па правах чалавека выслала ліст уладам Эгіпта. У сваю чаргу камісар па правах чалавека сустрэлася ў Жэнэве з прадстаўніком Эгіпту. У абодвух выпадках ААН патрабавала падрабязную інфармацыю на тэму арыштаў.

“Мы маем на ўвазе прозьвішчы асоб, якія былі арыштаваныя 3 ліпеня, калі быў зьвергнуты прэзыдэнт Мурсі. Мы хочам таксама ведаць, хто надалей знаходзіцца ў арышце й паводле якога закону яны арыштаваныя”, - тлумачаць у ААН. Арганізацыя таксама хоча ведаць, калі пачнецца працэс над Махамэдам Мурсі. ААН таксама папрасіла дазвол на прыезд у краіну спэцыяльнай камісіі, якая павінна праверыць, ці ў Эгіпце выконваюцца правы чалавека.

З часу зьвяржэньня Махамэд Мурсі ўтрымліваецца ў невядомым месцы. За кратамі, хутчэй за ўсё, таксама знаходзяцца іншыя палітыкі Мусульманскага брацтва.

Яго прыхільнікі няспынна арганізоўваюць пратэсты на вуліцах Каіру й патрабуюць вярнуць Мурсі да ўлады. Ва ўчарашніх антыўрадавых пратэстах прыняло ўдзел прынамсі некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. У сутычках у горадзе Мансура загінула 2 асобы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт