Logo Polskiego Radia
Print

Dreamliner вяртаецца ў неба (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.05.2013 17:59
Пасьля чатырох месяцаў перапынку самалёты Boeing 787 Dreamliner вяртаюцца ў неба.

foto:LOT
foto:LOT

Пасьля чатырох месяцаў перапынку самалёты Boeing 787 Dreamliner вяртаюцца ў неба. Сёньня згаданы ляйнэр авіякампаніі United Airlines зьдзейсьніў рэйс Х’юстан-Чыкага, паведамляе з Вашынгтону карэспандэнт Польскага радыё.
Самалёт забраў на борт больш за 250 пасажыраў. Сярод іх – кіраўніцтва авіякампаніі ды канцэрну “Боінг”.
United Airlines – гэта адзіная амэрыканская авіякампанія, якая закупіла найсучасьнейшыя самалёты “Боінга”. На дадзены момант у парку авіяліній – шэсьць машын Dreamliner. Эксплюатацыя самалётаў згаданага тыпу была спынена, калі аказалася, што ў машынах адбываюцца ўзгараньні акумулятараў. Інжынеры “Боінга” зьмянілі сыстэму энэргазабесьпячэньня, а самалёты атрымалі згоду на эксплюатацыю.
Першай эўрапейскай авіякампаніяй, якая купіла дальнемагістральныя самалёты Boeing 787 Dreamliner, зьяўляюцца польскія авіялініі LOT. Такім чынам, праблемы з амэрыканскімі самалётамі датычаць таксама польскай авіякампаніі. З-за іх прастою палякі страцілі некалькі дзясяткаў мільёнаў даляраў. Кіраўніцтва LOT не вылючае, што будзе патрабаваць у амэрыканцаў кампэнсацый за панесеныя страты.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт