Палякі адзначаюць Дзень сьцяга
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        02.05.2013 15:53
                    
                                 
                
                
                    З гэтай нагоды ў Польшчы праходзяць розныя мерапрыемствы.
                
                
                    
                         fot. Jacek Turczyk/flickr.com/CC
fot. Jacek Turczyk/flickr.com/CC 
                     
                
                
                
               
                
                          Сьцягі - сьведкі гісторыі ад часоў бітвы пад Грунвальдам па часы барацьбы руху „Салідарнасьць” прэзэнтаваныя ў Прэзыдэнцкім палацы.
Прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі, які адкрыў новую выставу ў Зале сьцягоў сказаў, што экспазыцыя расказвае пра розныя моманты польскай гісторыі, як пра часы перамогі, так і паразы.
Браніслаў Камароўскі: Гаворка ідзе пра тое, каб наведвальнікі Прэзыдэнцкага палаца бачылі ўклад Польшчы, польскасьці й нашай гісторыі ў важныя справы, якія выходзяць па-за польскія нацыянальныя інтарэсы. Выстава менавіта гэта паказвае.
Сёньня мы адзначаем Дзень сьцяга. А поўдні перад прэзыдэнцкай сядзібай адбылася цырымонія падняцьця нацыянальнага сьцяга.
У сваю чаргу а 13.00 Браніслаў Камароўскі сустрэўся з удзельнікамі шэсьця „Арол можа”. Акцыя, арганізаваная Трэцяй праграмай грамадзкага Польскага радыё й выданьнем „Gazeta Wyborcza”, праходзіць з мэтай заахвочваньня палякаў да аказваньня добразычлівасьці, аптымізму й веры ва ўласныя сілы. У рамках гэтай ініцыятывы ў Кракаве, Познані, Варшаве і Ўроцлаве прайшлі хэпэнінгі.
аз