Logo Polskiego Radia
Print

Эскаляцыя канфлікту ў Сырыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.04.2013 17:37
Чарговы крывавы тэракт у цэнтры Дамаска.

/

Як мінімум 13 чалавек загінулі, а некалькі дзясяткаў атрымалі раненьні ў выніку магутнага выбуху ў сталіцы Сырыі. Выбуховае прыстасаваньне было прыведзена ў дзеяньне ў цэнтральным раёне Дамаска, дзе разьмешчаны крамы, гасьцініцы й Міністэрства ўнутраных спраў.

Паводле сьведкаў, бомба была, хутчэй за ўсё, схаваная ў машыне-пастцы. Сярод ахвяраў ёсьць як вайскоўцы, так і мірныя жыхары. Пакуль у зьдзяйсьненьні тэракта ніхто не прызнаўся. Невядома таксама, што было ягонай мэтай.

Днём раней у Дамаску невядомыя спрабавалі забіць прэм'ер-міністра Сырыі. Аўтарам тэракта была, праўдападобна, адна з узброеных груп апазыцыі.

Напад на прэм'ер-міністра Сырыі рашуча асудзіў генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун. У той жа час, у чарговы раз ён заклікаў сырыйскія ўлады ўпусьціць на тэрыторыю краіны інспэктараў ААН, з мэтай праверкі паведамленьняў аб меркаваным прымяненьні хімічнай зброі.

Толькі ў сакавіку сырыйскі канфлікт каштаваў жыцьцяў каля 6 тысячаў ахвяр. За два апошнія гады ў Сырыі загінулі, паводле розных ацэнкаў, 70-120 тысяч чалавек.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт