Амбасадары засаромілі гарадзкія ўлады
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
24.04.2013 16:46
Паслы пайшлі прыбіраць парк, распаложаны побач іхных амбасадаў.
Амбасадар Фінляндыі запрасіў калегаў зь іншых дыпляматычных місій у Варшаве, і ўсе разам прыбралі адзін са сталічных паркаў, гэтак званую Швайцарскую даліну. Сабачы памёт сярод дэкаратыўнай зелені ў месцы, дзе бацькі гуляюць зь дзецьмі, гэта нармальная зьява, - кажуць людзі, якія жывуць у гэтым раёне. У сваю чаргу гарадзкія ўлады тлумачаць, што яны падпісалі кантракт на ўборку парка з адной з кампаній.
Амбасадар Фінляндыі Яры Вілена да працы запрасіў іншых дыпляматаў з амбасадаў Чэхіі, Швайцарыі, Нарвэгіі, ЗША й Румыніі. Усе яны ўзялі мяшкі для сьмецьця, граблі й пачалі прыбіраць парк, побач якога знаходзяцца сядзібы іхных дыпмісіяў. На запрашэньне амбасадара адрэагаваў таксама бургамістар Цэнтральнага мікрараёну Варшавы Войцех Бартэльскі.
Навакольныя жыхары станоўча ацэньваюць ініцыятыву амбасадараў. Яны спадзяюцца, што можа гэтая акцыя мабілізуе да парадкаў гарадзкія ўлады.
У мінулым у Швайцарскай даліне можна было паслухаць канцэрты Яна Падарэўскага. Там арганізаваліся таксама тэатральныя спэктаклі для дзяцей.
аз