Палякі найбольш давяраюць прэзыдэнту
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
22.04.2013 17:03
Паводле вынікаў апошняга сацапытаньня, найбольшым даверам сярод палітыкаў карыстаецца Браніслаў Камароўскі.
Президент Броніслав Коморовський PAP/Jacek Turczyk
Варшаўскі Цэнтар дасьледаваньня грамадзкай думкі апублікаваў вынікі сваіх апошніх апытаньняў. Высьветлілася, што ажно 70% палякаў давяраюць прэзыдэнту краіны Браніславу Камароўскаму.
Ён нашмат апярэджвае іншых палітыкаў. Напрыклад, другі ў рэйтынгу мае давер толькі 54% палякаў. Гэта былы прэзыдэнт Аляксандар Квасьнеўскі. Сярод палітыкаў кіруючай кааліцыі найбольшым даверам карыстаецца міністар замежных спраў Радаслаў Сікорскі. З 43% вынікам ён заняў чацьвёртае месца, апярэдзіўшы нават прэм'ер-міністра Дональда Туска. Кіраўнік польскага ўраду займае ажно восьмую пазіцыю з 34 адсоткамі даверу. На дзевятым месцы лідар апазыцыі Яраслаў Качыньскі з 33% даверу.
Што тычыцца тых палітыкаў, каму палякі найменш давяраюць, то тут лідыруе Януш Палікот. Яму не давяраюць 57% рэспандэнтаў. Другім у гэтай клясыфікацыі ідзе згаданы ўжо Яраслаў Качыньскі, якому не давярае 50% рэспандэнтаў, а на трэцім месцы кіраўнік ураду з 49% недаверам.
Таксама цікава выглядае рэйтынг пазнавальнасьці палітыкаў. Ажно 71% рэспандэнтаў ня ведалі, хто такі Ўладыслаў Касіняк-Камыш (міністар працы), 66% ня ведаюць Эльжбеты Бянькоўскай (міністаркі рэгіянальнага развіцця), а 59% - міністра сельскай гаспадаркі. Больш за 40% рэспандэнтаў заявілі, што яны ня ведаюць міністра транспарту, старшыні Сэнату ды старшыні прафсаюза “Салідарнасьць”.
юл