Надзвычай эканомны гібрыд
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
10.04.2013 06:12
Можна праехаць 15 тыс. км на адным баку? На Chevrolet Volt так!
Амэрыканскае Агенцтва па ахове навакольнага асяродзьдзя (EPA) падлічыла, што спальваньне гібрыднага аўтамабіля Chevrolet Volt складае 98 MPG, або інакш 2,4 літра на 100 кілямэтраў. Між тым кампанія General Motors, вытворца аўтамабіля Volt, інфармуе, што многія карыстальнікі гэтага транспартнага сродка кажуць пра яшчэ меншае спальваньне.
Дасьледаваньні GM паказваюць, што ў сярэднім кіроўцы Volta наведваюць запраўку, праехаўшы каля 900 міль (1448 км). Але здараюцца і выключэньні. Адным зь іх зьяўляецца Брэнт Ўолдрэп са штата Мічыган. Ён купіў Chevrolet Volt 21 месяц таму і праехаў за гэты час 23,5 тысячы міль (37 820 км). Запраўляўся ён... толькі двойчы. "Апошні раз я быў на аўтазапраўцы ў жніўні 2012 года і на дадзены момант мой бак запоўнены на 65%. Паміж запраўкамі я праязджаю 9-10 тысяч міль," -- кажа мужчына. GM прыводзіць некалькі падобных прыкладаў.
Паводле вытворцы, карыстальнікі Volta -- найбольш задаволеныя кліенты, якія выбралі электрычныя гібрыды. У 2012 годзе GM прадало 20.000 машын Chevrolet Volt.
эб/ DailyTech