Logo Polskiego Radia
Print

Каталікі Варшавы пройдуць выліцамі горада

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.03.2013 17:09
Штогод у Крыжовым шляху ўдзельнічае больш за 10 тысячаў вернікаў.

/

Каталіцкі касьцёл адзначае другі дзень Пасхальнага трыдуума – Вялікую пятніцу. Гэта дзень, прысьвечаны малітве й разважаньням пра муку Ісуса Хрыста.

А 20.00 (паводле мясцовага часу) галоўнымі вуліцамі Варшавы пройдзе традыцыйны цэнтральны Крыжовы шлях. Працэсія вырушыць з касьцёла сьвятой Ганны на Кракаўскім Прадмесьці. Падчас набажэнства вялікі крыж вагой амаль 100 кіляграмаў будуць несьці прадстаўнікі розных прафэсіяў.

У Крыжовым шляху кожны год удзельнічаюць тысячы жыхароў Варшавы. Працэсію будзе ачольваць Варшаўскі мітрапаліт кардынал Казімеж Ныч.

Упершыню цэнтральны Крыжовы шлях у Варшаве арганізаваў у 1994 годзе прымас Юзэф Глемп. Штогод у ім удзельнічае больш за 10 тысячаў вернікаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт