LOT патрабуе ад Боінга запасных самалётаў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
05.03.2013 17:30
Польскі авіяперавозчык падлічвае страты.
Польскія авіялініі LOT вядуць перамовы з канцэрнам „Боінг” на конт атрыманьня запасных самалётаў узамен за прыпыненыя ў эксплюатацыі машыны Боінг -787 (Dreamliner).
Нацыянальны польскі авіяперавозчык адкрыў нават адмысловы рахунак, на якім падлічвае ўсе кошты зьвязаныя з прыпыненьнем працы самалётаў. Страты складаюць мільёны злотых. У лютым міністэрства дзяржаўнай маёмасьці падлічыла, што месяц каштуе авіякампаніі каля 10 мільёнаў злотых, то бок амаль 2,5 мільёна эўра.
Нагадваем, у стратэгіі разьвіцьця польскіх авіялініяў, якія змагаюцца зь фінансавымі праблемамі, самалёты Боінг -787 павінны былі выканаць асноўную ролю. Тое, што перавозчык ня можа выкарыстоўваць новая машыны, прычыняецца да ўзьнікненьня дадатковых выдаткаў, пра кампэнсацыю якіх кіраўніцтва фірмы хоча размаўляць канцэрнам „Боінг”.
На пачаку студзеня палёты ўсіх самалётаў Боінг-787 былі прыпыненыя ў эксплюатацыі з-за тэхнічных праблемаў. Цяпер канцэрн „Боінг” правярае, наколькі гэтыя праблемы сур’ёзныя. Пакуль невядома, калі машыны будуць нанава ўведзены ў эксплюатацыю.
аз