Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Пачобут – ляўрэат прэміі імя С. Навумавай

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.03.2013 13:44
Карэспандэнт выданьня „Gazeta Wyborcza” перамог у намінацыі „Палітычная журналістыка”.

Andrzej
Andrzej Poczobut: photo - zpb.org.pl

Анджэй Пачобут - журналіст і актывіст польскай меншасьці ў Беларусі, атрымаў прэмію імя Сьвятланы Навумавай.

Сьвятлана Навумава - беларускі палітоляг, выкладчыца Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэта, актывістка кампаніі „Гавары праўду!”, памерла 10 сакавіка 2011 года на 56-м годзе жыцьця ад хваробы нырак.

Прэмія ейнага імя заснаваная з мэтай падтрымкі дзейнасьці незалежных журналістаў, аналітыкаў і грамадзкіх дзеячаў у Беларусі.

Анджэй Пачобут - гарадзенскі журналіст і карэспандэнт выданьня „Gazeta Wyborcza” ў Беларусі перамог у намінацыі „Палітычная журналістыка”.

Анджэй Пачобут, які пастаянна жыве ў Гародні, ня змог асабіста прыняць узнагароду. Журналіст абвінавачваецца ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку й яму забаронена пакідаць месца жыхарства.

У намінацыі „Палітычная аналітыка” прэмію імя Сьвятланы Навумавай атрымаў кіраўнік аналітычных праектаў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Аляксандар Класкоўскі. У намінацыі „Надзея: найлепшы малады палітык года” перамог лідар моладзевага нефармальнага аб’яднаньня „Zмена” Павал Вінаградаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт