Закончылася пекла закладнікаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        19.01.2013 17:33
                    
                                 
                
                
                    Алжырскія спэцсілы ліквідавалі тэрарыстаў і вызвалілі закладнікаў.  
                
                
                    
                         fot. PAP/EPA/Abdul Mueed
fot. PAP/EPA/Abdul Mueed
                     
                
                
                
               
                
                         Алжырскай арміі ўдалося заняць газавы комплекс на Сахары. Паводле алжырскіх СМІ, у выніку апэрацыі загінулі 11 тэрарыстаў і 7 закладнікаў. Алжырскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва паведаміла, што сёньня спэцсілы правялі апэрацыю па вызваленьні газавага прадпрыемства, на якім група ісламскіх тэрарыстаў зь серады ўтрымлівала закладнікаў. Падчас апэрацыі загінулі 11 тэрарыстаў, якія, зразумеўшы, што пачалася апэрацыя, забілі 7 закладнікаў, паведамляе з Алжыру карэспандэнт Польскага радыё Войцех Цагельскі. 
Зь серады, калі фундамэнталісты занялі газавыя радовішчы, загінулі 19 закладнікаў. Паводле алжырскіх дзяржаўных крыніц, спэцадзінкам удалося вызваліць каля 670 чалавек, у тым ліку каля 100 іншаземцаў. 
Тэрарыстычную групу пад назвай “Падпісаныя крывёй”, якая зьдзейсьніла напад, узначальвае адзін з былых лідараў Аль-Каіды ў Паўночнай Афрыцы Махтар Бэльмахтар, грамадзянін Нігера. Баевікі патрабавалі вывядзеньня францускай арміі з Малі ды вызваленьня з амэрыканскіх турмаў важных чальцоў ісламскіх тэрарыстычных арганізацый.   
вс