Logo Polskiego Radia
Print

Манэта, вартасьцю ў 1 мільярд даляраў

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 18.01.2013 13:20
Апошнім часам у сьвеце шмат эмоцыяў выклікае манэта, якой яшчэ няма, але яе вартасьць складзе 1 млрд дал. ЗША.

/

Кангрэс не дае згоды на далейшы рост запазычанасьці ЗША, а ўрад застаецца з проймай у бюджэце. І вось такая манэта магла б дапамагчы яму абыйсьці ліміт, піша „Dziennik – Gazeta Prawna”.

Міністэрства фінансаў можа адчаканіць плятынавую манэту, надаць ёй фікцыйную вартасьць мільярда даляраў і прадаць яе цэнтрабанку за наяўныя. Потым зрабіць тое самае наадварот. Урад выпусьціць аблігацыі і за грошы, атрыманыя зь іх продажу, адкупіць манэту ды зьнішчыць яе.

Такое выйсьце з цяжкага эканамічнага становішча прыдумаў урад. Ідэю высьмяяў амэрыканскі комік Джон Сьцюарт. Для яго манэта — гэта бухгалтарскі трук буйных памераў. У адказ ляўрэат Нобэлеўскай прэміі Поль Кругман назваў яго „гультаём, які не разумее эканомікі”.

/

Дзяржава, запазычанасьць якой складае на сёньня 16 мільярдаў даляраў, ня можа дазваляць сабе нахабныx маніпуляцыяў, лічыць журналіст польскай штодзёнкі. Даляр толькі таму мае пазыцыю сусьветнае валюты, што інвэстары давяраюць амэрыканскаму ўраду. Калі гэты давер будзе падарваны, то разам зь ім зьнікне магутнасьць даляра. Тымчасам ад пачатку крызысу амэрыканскія ўлады сыстэматычна дадрукоўваюць грошы і праводзяць фінансавыя махінацыі ў несустраканых дагэтуль памерах. Давер да амэрыканскай валюты можа лопнуць у любы момант, сьцьвярджае „Dziennik – Gazeta Prawna”.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт