XXI фінал „Вялікага аркестру сьвяточнай дапамогі”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
09.01.2013 15:50
Сёлета фонд будзе зьбіраць ахвяраваньні для дзяцей й пажылых людзей.
Палова ўзносаў - для дзяцей, палова - для пажылых людзей. Для гэтых дзьвюх грамадзкіх груп у бліжэйшую нядзелю будзе зьбіраць грошы дабрачынны фонд „Вялікі аркестар сьвяточнай дапамогі”.
Гэта штогадовая дабрачынная акцыя, якая пройдзе ўжо XXI раз. Добраахвотнікі будуць зьбіраць грошы ня толькі па ўсёй Польшчы, але таксама за мяжой, напрыклад, у Вялікабрытаніі, Злучаных Штатах Амэрыкі, Канадзе ці Афганістане.
За сабраныя грошы фонд хоча купіць, між іншым, сучасныя інкубатары для немаўлятак, а таксама замяніць мэдычную тэхніку, купленую Аркестрам у першай палове 90-х гадоў.
У гэтым годзе дапамога будзе накіравана таксама на пажылых людзей, якім больш за 80 гадоў. Гаворка ідзе пра стварэньне новых і мадэрнізацыю існуючых герыятрычных аддзелаў у шпіталях.
Кіраўнік фонду „Вялікі аркестар сьвяточнай дапамогі” Ежы Оўсяк нагадаў, што традыцыйна збор ахвяраваньняў будуць суправаджаць шматлікія аўкцыёны.
аз