Праблемы ўкраінскай „AeroSvit”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
08.01.2013 17:23
З-за даўгоў абслугоўваць украінскую авіялінію адмовілася некалькі аэрапортаў.
Каля 20 рэйсаў адклікала сёньня найбуйнейшая ўкраінская авіякампанія „AeroSvit”. Прычына - фінансавыя праблемы.
Між іншым былі адмененыя спалучэньні з Данецкам, Адэсай, Будапэштам, Стакгольмам, Кішынёвам і Тэль-Авівам. Больш за сто пасажыраў ня могуць выляцець з аэрапорта ў Віетнаме, паколькі за даўгі аэрапорт арыштаваў самалёт авіяперавозчыка.
Праблемы ўкраінскай авіякампаніі працягваюцца ўжо амаль год. Напрыканцы мінулага года аэрапорты ў Львове, Маскве й Менску адмовіліся абслугоўвацць перавозчыка з-за даўгоў. У студзені, аналагічна паступілі таксама палякі на сталічным аэрапорце „Акэнце”.
Уладальнікам авіякампаніі „AeroSvit” зьяўляецца адзін з найбагацейшых украінскіх бізнэсмэнаў Ігар Каламыйскі, які кантралюе большасьць украінскага авіяцыйнага рынку.
аз