Logo Polskiego Radia
Print

Цэлая Польшча дапамагае бедным

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.12.2012 11:28
Распачалася трохдзённая перадсьвяточная акцыя збору прадуктаў харчаваньня для найбяднейшых.

/

Яна будзе праходзіць у 3300 буйных крамаў і супэрмаркетаў у 540 мясцовасьцях Польшчы. У акцыі прымаюць удзел каля 50 тысяч валянтэраў.
У Фэдэрацыі польскіх банкаў харчаваньня адзначаюць, што найлепш ахвяроўваць такія прадукты як алей, кансэрвы, марынаты, цукар, ласункі.

Ідэя банкаў харчаваньня – гэта ідэя амэрыканскага бізнэсмэна. Джон ван Хэнгэль пад канец 60-х гадоў мінулага стагодзьдзя пачаў працаваць валянтэрам у лякальнай арганізацыі дапамогі найбяднейшым. Ён заўважыў, што многія ўладальнікі крамаў марнуюць прадукты харчваньня, дата прыдатнасьці якіх набліжаецца да канца. Ён пачаў зьбіраць гэтыя прадукты й перадаваць іх мясцовым сталовым для бядных. Ідэя хутка прыжылася сярод амэрыканцаў.

Цяпер сетка банкаў харчаваньня ў ЗША налічвае 215 арганізацый. У Польшча першы банк узьнік у 1993 годзе. Цяпер іх працуе 29.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт