Logo Polskiego Radia
Print

Польская армія пашырае супрацу са славэнскай

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.11.2012 17:40
У ходзе сустрэчы палітыкі абмеркавалі заангажаваньне NATO й ЭЗ на Балканах.
Facebook

Польшча й Славэнія будуць умацоўваць вайсковае супрацоўніцтва. Міністры абароны абедзьвюх краінаў Тамаш Сямоняк і Алеш Гойс падпісалі адпаведнае пагадненьне. У ходзе сустрэчы палітыкі абмеркавалі таксама заангажаваньне NATO й ЭЗ на Балканах.

Падчас прэс-канфэрэнцыі міністар Сямоняк падкрэсьліў значэньне прысутнасьці славэнскіх жаўнераў у Косаве.

Міністр абароны Славэніі дадаў, што паводле заключанага сёньня пагадненьня, славэнскія жаўнеры будуць прымаць удзел ва ўсіх вучэньнях і ваенных манэўраў, арганізаваных Польшчай.

Палітыкі абмеркавалі таксама супрацоўніцтва ў рамках Шматнацыянальнага корпусу Поўнач-Усход, штаб-кватэра якога знаходзіцца ў Шчэціне, і ў якім Славэнія мае сваіх прадстаўнікоў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт