Найбольшыя праблемы з алькаголем маюць бізнэсоўцы
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
14.11.2012 17:23
Праблемы з алькаголем мае амаль 3 млн. палякаў – гэта 12% дарослага насельніцтва.
Алькагалізм закранае ўсё шырэйшыя сацыяльныя слаі, б’юць трывогу польскія спэцыялісты. Найбольшыя праблемы з алькаголем маюць бізнэсоўцы й мэнаджары, а гэта абвяргае стэрэатып алькаголіка, - вынікае з дасьледаваньня, праведзенага кракаўскімі спэцыялістамі. Згодна са справаздачай, у залежнасьць ад алкаголю часта трапляюць людзі з вышэйшай адукацыяй, у якіх высокая зарплата й грамадзкі статус. “У лякарню, дзе лечацца залежнасьці, усё часьцей прыходзяць лекары, настаўнікі, палітыкі, афіцэры. Алькагалізм – гэта не хвароба бяздомных і грамадзян зь нізкім статусам, гэта стэрэатып” – зазначае Адам Храпіньскі – дрэктар Кракаўскага цэнтру прафіляктыкі залежнасьцей.
Паводле статыстычных дадзеных, праблемы з алькаголем мае амаль 3 млн. палякаў – гэта 12% дарослага насельніцтва.
вс