Новая дэвальвацыя?
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
08.10.2012 15:32
У Менск паступіла партыя новых грошай.
10 тонаў банкнотаў нядаўна паступілі ў Менск на самалётах з Эўропы. Як паведамляе крыніца сайта Хартыя’97, дастаўкай грузу быццам бы займалася польская авіякампанія. Апроч таго, авіякампаніі ў Менску атрымалі запыт пра перавозку з Франкфурта новых партый грошай. Гаворка ідзе пра некалькі партый па 2 тоны кожная.
Прадстаўнік авіябізнэсу ўпэўнены, што тут няма гаворкі пра наяўную замежную валюту, якую банкі пастаўляюць з-за мяжы кожны дзень, пераважна з Цюрыха ды Вены.
Кіраўніцтва беларускага Нацбанку неаднойчы заяўляла пра неабходнасьць дэнамінацыі беларускай валюты. Але незалежныя эканамісты мяркуюць, што дэнамінацыю можна праводзіць толькі пры інфляцыі, ніжэйшай за 10%, а такая інфляцыя ў Беларусі пакуль што нерэальная. У такіх умовах магчымая хутчэй за ўсё новая дэвальвацыя.
Хартыя’97/нг