Logo Polskiego Radia
Print

Менш грошай за Нобэлеўскую ўзнагароду

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.10.2012 17:55
Нобэлеўскі фонд зьнізіў фінансавы памер узнагародаў з 10 да 8 мільёнаў кронаў.

/

Рэальны фінансавы памер Нобэлеўскіх прэмій, якія будуць уручаныя ў сьнежні, будзе залежыць ад бягучага курсу швэдзкай кроны.

Ужо ў чэрвені Нобэлеўскі фонд зьнізіў памер узнагародаў з 10 да 8 мільёнаў швэдзкіх кронаў. Такое рашэньне прынята ў сувязі з эўрапейскім фінансавым крызысам. У яго выніку капітал Нобэлеўскага фонду, які знаходзіцца ў банках, не прыносіць даходу з працэнтаў.

Апрача таго, вырасьлі кошты, зьвязаныя з арганізацыяй цырымоніі ўзнагароджаньня.

Фінансавая частка Нобэлеўскай прэміі зьмянілася цягам ейнай гісторыі. Пачалося ў 1901 годзе са 151 тысячы кронаў. Пазьней прайшло паступовае зьніжэньне вартасьці прэміі, і 1950-х гадох, здавалася, што грошы на прэміі скончыліся.

У выніку ўрадавай дапамогі ўзнагароду ўдалося выратаваць, а ейная вартасьць пачала расьці. У 2001 годзе вартасьць прэміі складала ўжо 10 мільёнаў. Тым ня менш, нягледзячы на эканамічныя праблемы міжнародны прэстыж „Нобэля” расьце.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт