Logo Polskiego Radia
Print

Неафіцыйна: будуць новыя санкцыі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.09.2012 10:51
Будзе прапанова завастрэньня зьвязаўскіх санкцый у дачыненьні да Беларусі.
 polskie radio

Карэспандэнтка Польскага радыё ў Брусэлі неафіцыйна даведалася, што кансультацыі сярод краін ЭЗ ужо пачаліся й справа трапіць на нараду зьвязаўскіх міністраў замежных спраў у будучым месяцы. Няма пэўнасьці, што санкцыі будуць завостраныя, але напэўна існуючыя будуць прадоўжаныя на чарговы год. Адной з прычын зьяўляецца недэмакратычнасьць парлямэнцкіх выбараў.

Прэс-сакратар Эўрапейскай камісіі Мая Каціянчыч не пацьвердзіла афіцыйна, што рыхтуюцца чарговыя санкцыі. Яна толькі сказала, што „санкцыі неабходныя да аказваньня ціску на тых, хто перасьледуе апазыцыю й тых, хто фінансуе эліту, адказную за такія дзеяньні”.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт