Logo Polskiego Radia
Print

Мюнхэн: пачаўся “Oktoberfest”

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.09.2012 16:46
На працягу піўнога сьвята госьці вып’юць 7 млн. літраў піва, зьядуць паўмільёна печаных курыц ды некалькі мільёнаў каўбасак.

http://www.tvr24.pl/wiadomosc-Polskie_piwo_w_stu_procentach-2325.html
http://www.tvr24.pl

У нямецкім Мюнхэне пачаліся вядомыя ва ўсім сьвеце піўныя дажынкі “Oktoberfest”. На працягу бліжэйшых двух тыдняў у сталіцу Баварыі прыедуць мільёны аматараў піва.
“Oktoberfest” адкрыў мэр Мюнхэна, які малатком выбіў корак з бочкі з півам з сёлетняга ўраджаю хмеля. На працягу піўнога сьвята госьці фэстываля вып’юць 7 млн. літраў баварскага піва, зьядуць паўмільёна печаных курыц ды некалькі мільёнаў каўбасак.
“Oktoberfest” – гэта найбуйнейшае народнае сьвята ў сьвеце. У мінулым годзе на піўных дажынках пабывала каля 7 млн. чалавек. Аматараў бурштынавага напою не пужаюць нават цэны: сёлета за літровы куфаль піва прыйдзецца заплаціць 9,5 эўра.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт