Logo Polskiego Radia
Print

Боінг 787 “Dreamliner” у флёце LOT (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.09.2012 16:31
Польская авіякампанія LOT пачынае продаж білетаў на рэйсы, якія будзе абслугоўваць новы самалёт – Боінг 787 “Dreamliner”.

фота:tanieloty.pl
фота:tanieloty.pl
фота:zarezerwuj.pl
фота:zarezerwuj.pl

У гэтую пятніцу нацыянальная польская авіякампанія LOT пачынае продаж білетаў на рэйсы, якія будзе абслугоўваць новы самалёт – Боінг 787 “Dreamliner”. Найсучасьнейшы амэрыканскі ляйнэр паступіць у флёт авіякампаніі ў палове лістапада.
У першы рэйс праз Атлянтычны акіян па маршруце Варшава-Чыкага паветранае судна накіруецца 16 студзеня 2013 года. Але перад гэтым ацаніць “Dreamliner” змогуць пасажыры на эўрапейскіх рэйсах, бо авіякампаніі хоча, каб пілёты прызвычаіліся да самалёта. У першы эўрапейскі рэйс новы Боінг накіруецца раніцай 14 сьнежня ў Прагу.
Вытворчасьць новага Боінга адбывалася са спазьненьнямі. Польская авіякампанія першапачаткова плянавала ўвесьці новы самалёт у сетку раскладу ў 2008 годзе. Амэрыканскі канцэрн тлумачыў спазьненьні тэстамі, праверкамі ды выпрабаваньнямі новай машыны, якія зацягваліся.
LOT будзе першай эўрапейскай авіякампаніяй, у парк якой паступяць самалёты “Dreamliner”. Агулам палякі заказалі восем паветраных суднаў згаданай мадыфікацыі. Самалёты LOT будуць мець трохклясавую кампаноўку салёна: эканамкляс, эканампрэміюмкляс і бізнэскляс.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт