Logo Polskiego Radia
Print

Пашыраецца вірус гепатыту C

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 03.09.2012 17:18
Лекары б’юць трывогу: наступае эпідэмія гепатыту C.

/
Яны заклікаюць кожнага быць асьцярожным, дакладна выконваць мэдычныя працэдуры й патрабуюць дакладнага мэдыцынскага нагляду.

У пяці ваяводзтвах Польшчы будуць абсьледаваны некалькі тысяч цяжарных на прадмет наяўнасьці віруса гепатыту C. У 11 ваяводзтвах з наступнага году пачнуцца курсы для мэдыцынскага пэрсаналу, супрацоўнікаў касмэтычных салёнаў, тату-салёнаў і пірсінгу. Больш за 4 мільёны франкаў на гэтыя мэты выдзяліла Швайцарыя.

Вірус гепатыта выклікае цыроз печані ды нават рак.

У Польшчы вірус выкрыты ў 230 тысяч чалавек. Паводле меркаваньняў спэцыялістаў, 90% заражаных доўгія гады ня ведаюць аб сваёй хваробе.

Заражэньне адбываецца ў шпіталях, касмэтычных кабінэтах, у стоматоляга ды нават у цырульні. Заражаюцца як кліенты, так і працаўнікі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт