32-я гадавіна Жнівеньскіх пагадненьняў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        31.08.2012 16:44
                    
                                 
                
                
                    Цэнтральныя ўрачыстасьці з гэтай нагоды прайшлі ў Гданьску. 
                
                
                    
                         Unterzeichnung des Abkommens in Szczecin (Stettin) am 30. August.
pl.wikipedia.org
Unterzeichnung des Abkommens in Szczecin (Stettin) am 30. August.
pl.wikipedia.org
                     
                
                
                
               
                
                         
 
pl.wikipedia.org
  Сёньня ля Помніка загінулым суднабудаўнікам у Гданьску прайшлі цэнтральныя ўрачыстасьці з нагоды 32. гадавіны заключэньня Жнівеньскіх пагадненьняў 1980 году.
Гадавіна адзначаецца таксама ў іншых гарадох Польшчы. У Варшаве прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі адзначыў больш за 40 прадстаўнікоў антыкамуністычнай апазыцыі ПНР.
31 жніўня 1980 году на тэрыторыі Гданьскай суднаверфі прадстаўнікі ўраду й рабочых падпісалі гістарычныя Жнівеньскія пагадненьні.
Урадавы бок прадстаўляў тагачасны віцэ-старшыня Рады міністраў Мечыслаў Рачыньскі, а Міжзаводзкі страйкавы камітэт ягоны старшыня Лех Валэнса. 
Жнівеньскія пагадненьні прычыніліся да падзеньня камунізму ў краіне ды далі пачатук сыстэмным пераменам у іншых краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Апрача таго, яны легалізавалі дзейнасьць прафсаюзу „Салідарнасьць”, абавязалі ўлады ажыцьцявіць эканамічнай рэформы, адмяніць закон аб цэнзуры ды перагледзець справы рабочых, звольненых з працы пасьля страйкаў у 1970 і 1976 гадах.
30 жніўня падобныя пагадненьні былі заключаныя з рабочымі ў Шчэціне, а 3 верасьня - у Ястшэмбю.
У 2005 годзе Сэйм устанавіў 31 жніўня Днём свабоды й салідарнасьці. Сьвята мае дзяржаўны характар.
аз