Logo Polskiego Radia
Print

Ларын падтрымала Алеся Бяляцкага

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.07.2012 10:07
Пераможца сёлетняга Эўрабачаньня сустрэлася з Натальляй Пінчук.

svaboda.org
svaboda.org

Швэдзкая сьпявачка Ларын, пераможца сёлетняга Эўрабачаньня, пасьля свайго выступу ў Віцебску на „Славянскім базары” сустрэлася ў швэдзкай амбасадзе з жонкай палітвязьня Алеся Бяляцкага Натальляй Пінчук, намесьнікам старшыні „Вясны” Валянцінам Стэфановічам і незалежнымі беларускімі журналістамі.
Швэдзкая зорка мараканска-бэрбэрскага паходжаньня падрабязна цікавілася ўмовамі ўтрыманьня Бяляцкага ў турме, колькасьцю беларускіх палітвязьняў, станам захаваньня правоў чалавека, свабодай выказваньняў у Беларусі, леташнімі „маўклівымі пратэстамі”.

„Вельмі шкада, што такая цудоўная сям’я разлучаная, сын у адным месцы, маці ў другім, а бацька ў турме. Але вы змагаецеся за правільныя рэчы,”- сказала Ларын падчас размовы з жонкай Алеся Бяляцкага.

Яна сказала, што ў яе не было страху перад прыездам у Беларусь. Яе бацькі родам з Марока, яна бачыла беднасьць, карупцыю, парушэньне правоў чалавека, розныя магчымасьці для мужчын і жанчын. Атрымаўшы запрашэньне выступіць у Віцебску на „Славянскім базары”, Ларын усё ж доўга думала, ці ехаць у краіну, дзе парушаюцца правы чалавека.

Але выбар зрабіла на карысьць аматараў яе творчасьці.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт