Logo Polskiego Radia
Print

"Польская ракета"

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 06.07.2012 12:29
Тэнісістка Агнешка Радваньска выйшла ў фінал Уімблдону.

PAP/EPA/FACUNDO
PAP/EPA/FACUNDO ARRIZABALAGA

Пасьля арганізацыйнага посьпеху Эўра-2012 Польшча нарэшце можа цешыцца й спартыўнай перамогай, піша Gazeta Wyborcza. Польская тэнісістка Агнешка Радваньска выйшла ў фінал аднаго з самых прэстыжных тэнісных спаборніцтваў сьвету– Уімблдону. Яна выйграла гульню зь немкай Анжалік Кэрбэр.

Заўтра на корце полька спаткаецца зь іконай сучаснага тэнісу - амэрыканкай Сэрэнай Уільямс.

Да перамогі Радваньскай выйсьці ў фінал Уімблдону ўдалося толькі адной польцы – Ядвізе Енджэёўскай. Гэта было да вайны ў 1937 годзе.

Уімблдонскі турнір праводзіцца з 1877 году, гэта адзін са старэйшых у сьвеце тэнісных чэмпіянатаў і адзін з самых шчодрых. Калі Радваньска выйграе, то атрымае ўзнагароду – 2 млн. даляраў, калі прайграе – 1 млн. Зоркі польскага футболу, якія выступаюць за тытулаваныя замежныя клюбы, працуюць на такую суму ўвесь сэзон.
Калі Радваньска пераможа Ўіяльямс, то стане першай ракеткай сьвету. Так далёка польскія тэнісісты яшчэ ніколі не заходзілі.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт