Узяліся за сьвятароў
PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz
11.06.2012 10:49
Працэс айца Мікалая Гайдука прызначаны на заўтра.
Заўтра ў судзе Ленінскага раёна Горадні адбудзецца разгляд адміністрацыйнай справы па абвінавачаньні айца Мікалая Гайдука, іерэя гарадзенскага храма Адсячэньня галавы Хрысьціцеля Іаана, у непадпарадкаваньні службовым асобам.
Падставай для распачацьця адміністрацыйнай справы стала адмова сьвятара прайсьці працэдуру дактыляскапіі.
Супрацоўнікі праваахоўных ворганаў усё больш актыўна практыкуюць абыход кватэр грамадзян, якія не пажадалі зьявіцца ў аддзяленьне міліцыі для праходжаньня дактыляскапічнай працэдуры. Ім прапаноўваюць зьняць адбіткі пальцаў дома.
Апынуўшыся ў такой сытуацыі, сьвятар не пажадаў праходзіць працэдуры па ідэйных меркаваньнях. Ён заяўляе, што пратакол быў складзены завочна зь відавочнымі парушэньнямі заканадаўства. Са свайго боку зазначае, што ніякага супрацьдзеяньня функцыянэрам міліцыі не аказваў, і мае намер даказаць гэта ў судзе.
кр/spring96.org