100 помнікаў гісторыі на 100-годзьдзе незалежнасьці (ФОТА)
Прэзыдэнт Анджэй Дуда ўнёс у Сьпіс польскіх помнікаў гісторыі 14 новых аб’ектаў.
Сёньня я запрашаю, шаноўнае спадарства, пазнаёміцца з новаабвешчанымі помнікамі гісторыі ў Польшчы. Надоечы адмысловым дэкрэтам прэзыдэнт Анджэй Дуда ўнёс у Сьпіс польскіх помнікаў гісторыі 14 новых аб’ектаў. Пачынаючы з 1994 году, гэты прэстыжны тытул атрымалі ўжо 105 аб’ектаў у краіне.
Пашырэньне сьпісу адбылося ў рамках праграмы пад загалоўкам „100 помнікаў гісторыі на 100-годзьдзе незалежнасьці”.
Цырымонія абвяшчэньня новых гістарычных помнікаў Польшчы прайшла 10 студзеня бягучага году ў Нацыянальным тэатры ў Варшаве з удзелам прэзыдэнта Анджэя Дуды.
IAR 3 - 2018-12-10 15:31:00 - PREZYDENT - ZABYTKI - GALA
Анджэй Дуда: Гэта вельмі важна для нас, для кожнага народу й яго тоеснасьці. Важна, каб народ ведаў сваю традыцыю й бачыў гісторыю.
Прэзыдэнт падкрэсьліў, што большасьць аб’ектам са згаданага сьпісу, які быў заснаваны ў 1994 годзе, на многа старэйшыя, чым 100 гадоў.
Прысутны на ўрачыстасьці намесьнік прэм’ера, міністар культуры й нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі (Piotr Gliński) нагадаў словы маршала Юзэфа Пілсудскага: „Нацыя, якая не паважае свайго мінулага, не заслугоўвае пашаны й ня мае права на будучыню”.
Пётр Гліньскі: Варта дадаць, што з элемэнтаў мінуўшчыны, якія вызначаюць сучаснасьць і будучыню, мабыць, самая важная культура, а перш за ўсё матэрыяльная. Вакол яе фармуюцца таксама іншыя культурныя каштоўнасьці: тэхнічная, палітычная, мілітарная думка, мастацкія й грамадзкія дасягненьні.
Тытул „Помнік гісторыі”, згодна дэкрэту прэзыдэнта, атрымаў замак Пястаў у Бжэгу (Brzeg). Адпаведнае пасьведчаньне пра наданьне тытулы падчас урачыстасьці ў Варшаве атрымаў стараста Бжэскага павету Яцэк Манкевіч (Jacek Monkiewicz).
Яцэк Манкевіч: Замак часта называюць „маленькім Вавэлям”. З-за гэтага даволі выразнага архітэктурнага падабенства, а таксама дзякуючы вялікім намаганьням нам удалося атрымаць гэты тытул. Мы напэўна пастараемся выкарыстаць гэты тытул для прасоўваньня аб’екту. Спадзяемся таксама, што тытул павялічыць магчымасьці атрыманьня дадатковых сродкаў на кансэрватарскія працы, каб замак стаў яшчэ прыгажэйшы.
Сотым аб'ектам у Сьпісе польскіх гістарычных помнікаў зьяўляецца Гданская суднаверф. Значэньне гэтага важнага ў сучаснай гісторыі Польшчы месца падкрэсьлівае прадстаўнік прафсаюзу „Салідарнасьць” Генрык Наканечны (Henryk Nakonieczny).
Генрык Наканечны: Я ўзрушаны, але таксама задаволены, што ўдалося захаваць матэрыяльнае пасьведчаньне таго, што прычынілася да сыстэмных пераўтварэньняў у Эўропе. Менавіта гэтае месца зьяўляецца сапраўдным доказам перамен, а не Бэрлінская сьцяна.
Тытул Помніка гісторыі атрымала таксама Катэдра Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Вроцлаве. Гэтым фактам вельмі задаволены вроцлаўскі біскуп Веслаў Мэрынг (Wiesław Mering.)
IAR 3 - 2018-12-10 17:55:00 - WARSZAWA-PREZYDENT-POMNIKI HISTORII
Веслаў Мэрынг: Катэдра зьяўляецца сьведкам перамогі палякаў пад Грунвальдам. Нагадаю, яна была кансэкраваная ў 1411 годзе ў прысутнасьці Ўладзіслава Ягайлы. Таму мяне вельмі цешыць, што гэтая сьвятыня, якая зьяўляецца доказам ўдзячнасьці палякаў за перамогу пад Грунвальдам, адтрымала тытул Помніка гісторыі.
У Сьпіс польскіх гістарычных помнікаў быў унесены таксама Стары горад і кляштар сясьцёр клярысак у Старым Сончы (Stary Sącz). Прэзыдэнт горада Яцэк Лелек (Jacek Lelek) падкрэсьліў, што гэта важны дзень для Старога Сонча.
Яцэк Лелек: Наш горад невялікі. Ён налічвае амаль 9 тысяч жыхароў, але мае доўгую гісторыю – больш за 750 гадоў. Наш горад ўмее захоўваць гэтую гісторыю. Прызнаньне тытулу - гэта доказ вялікай працы і ўражлівасьці шматлікіх пакаленьняў жыхароў Старога Сонча. Мы будзем выкарыстоўваць гэты брэнд з мэтай прасоўваньня гораду, каб прыцягнуць больш турыстаў з Польшчы й замежжа. Мы хочам, каб яны змаглі пазнаёміцца з багатай гісторыяй, архітэктурай і кліматам нашага гораду.
Сярод новых аб'ектаў, унесеных у Сьпіс польскіх помнікаў гісторыі, знаходзяцца таксама крэпасьць у Пярэмышлі (Przemyśl), самая старая шахта сырой нафты ў гарадку Бубрка (Bóbrka) на поўдні Польшчы, Эмітаж Залатога лесу ў Рытвянах (Rytwiany) на поўдні Польшчы.
Нагадаем, сярод першых аб’ектаў, унесеных у Сьпіс польскіх помнікаў гісторыі былі, у прыватнасьці, гістарычны горад Кракаў, археалягічны запаведнік Біскупін (Biskupin), кляштарны комплекс на Яснай Гары ў Чэнстахове, поле бою Грунвальд (Grunwald), саляная шахта ў Вялічцы (Wieliczka) і горад Фромбарк (Frombork) з катэдральным комплексам на поўначы Польшчы.
Мэтай праграмы „100 помнікаў гісторыі на 100-годзьдзе незалежнасьці Польшчы” было павелічэньне колькасьці месцаў асаблівага значэньня для гісторыі краіны да сымбалічнай сотні. Унесеныя ў сьпіс аб’екты зьяўляюцца квінтэсэнцыяй культурнай спадчыны ў краіне, помнікамі, якія прадстаўляюць найвышэйшыя матэрыяльныя й нематэрыяльныя каштоўнасьці польскай культуры й гісторыі ды крыніцу натхненьня для будучых пакаленьняў.
А я заахвочваю, шаноўнае спадарства, пры нагодзе пазнаёміцца з усімі аб’ектамі са Сьпісу польскіх гістарычных помнікаў.
аз
Сёньня я запрашаю, шаноўнае спадарства, пазнаёміцца з новаабвешчанымі помнікамі гісторыі ў Польшчы. Надоечы адмысловым дэкрэтам прэзыдэнт Анджэй Дуда ўнёс у Сьпіс польскіх помнікаў гісторыі 14 новых аб’ектаў. Пачынаючы з 1994 году, гэты прэстыжны тытул атрымалі ўжо 105 аб’ектаў у краіне.
Пашырэньне сьпісу адбылося ў рамках праграмы пад загалоўкам „100 помнікаў гісторыі на 100-годзьдзе незалежнасьці”.
Цырымонія абвяшчэньня новых гістарычных помнікаў Польшчы прайшла 10 студзеня бягучага году ў Нацыянальным тэатры ў Варшаве з удзелам прэзыдэнта Анджэя Дуды.
Анджэй Дуда: Гэта вельмі важна для нас, для кожнага народу й яго тоеснасьці. Важна, каб народ ведаў сваю традыцыю й бачыў гісторыю.
Прэзыдэнт падкрэсьліў, што большасьць аб’ектаў са згаданага сьпісу, які быў заснаваны ў 1994 годзе, на многа старэйшыя, чым 100 гадоў.
Прысутны на ўрачыстасьці намесьнік прэм’ера, міністар культуры й нацыянальнай спадчыны Пётр Гліньскі (Piotr Gliński) нагадаў словы маршала Юзэфа Пілсудскага: „Нацыя, якая не паважае свайго мінулага, не заслугоўвае пашаны й ня мае права на будучыню”.
Пётр Гліньскі: Варта дадаць, што з элемэнтаў мінуўшчыны, якія вызначаюць сучаснасьць і будучыню, мабыць, самая важная культура, а перш за ўсё матэрыяльная. Вакол яе фармуюцца таксама іншыя культурныя каштоўнасьці: тэхнічная, палітычная, мілітарная думка, мастацкія й грамадзкія дасягненьні.
Замак Пястаў у Бжэгу. By Jerzy Strzelecki - Praca własna, CC BY 3.0, https:// commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=3056671
Тытул „Помнік гісторыі”, згодна дэкрэту прэзыдэнта, атрымаў замак Пястаў у Бжэгу (Brzeg). Адпаведнае пасьведчаньне пра наданьне тытулы падчас урачыстасьці ў Варшаве атрымаў стараста Бжэскага павету Яцэк Манкевіч (Jacek Monkiewicz).
Яцэк Манкевіч: Замак часта называюць „маленькім Вавэлям”. З-за гэтага даволі выразнага архітэктурнага падабенства, а таксама дзякуючы вялікім намаганьням нам удалося атрымаць гэты тытул. Мы напэўна пастараемся выкарыстаць гэты тытул для прасоўваньня аб’екту. Спадзяемся таксама, што тытул павялічыць магчымасьці атрыманьня дадатковых сродкаў на кансэрватарскія працы, каб замак стаў яшчэ прыгажэйшы.
Гданская суднаверф. By Brosen - Praca własna, CC BY 2.5, https:// commons.
wikimedia.org/w/index.php?curid=332392
Сотым аб'ектам у Сьпісе польскіх гістарычных помнікаў зьяўляецца Гданская суднаверф. Значэньне гэтага важнага ў сучаснай гісторыі Польшчы месца падкрэсьлівае прадстаўнік прафсаюзу „Салідарнасьць” Генрык Наканечны (Henryk Nakonieczny).
Генрык Наканечны: Я ўзрушаны, але таксама задаволены, што ўдалося захаваць матэрыяльнае пасьведчаньне таго, што прычынілася да сыстэмных пераўтварэньняў у Эўропе. Менавіта гэтае месца зьяўляецца сапраўдным доказам перамен, а не Бэрлінская сьцяна.
Катэдра Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Вроцлаве. By Andrzej Otrębski - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons. wikimedia.org/ w/ index.php?curid=28107139
Тытул Помніка гісторыі атрымала таксама Катэдра Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Вроцлаве. Гэтым фактам вельмі задаволены вроцлаўскі біскуп Веслаў Мэрынг (Wiesław Mering.)
Веслаў Мэрынг: Катэдра зьяўляецца сьведкам перамогі палякаў пад Грунвальдам. Нагадаю, яна была кансэкраваная ў 1411 годзе ў прысутнасьці Ўладзіслава Ягайлы. Таму мяне вельмі цешыць, што гэтая сьвятыня, якая зьяўляецца доказам ўдзячнасьці палякаў за перамогу пад Грунвальдам, адтрымала тытул Помніка гісторыі.
Kляштар сясьцёр клярысак у Старым Сончы. By Piotrgeosfera - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=28410970
У Сьпіс польскіх гістарычных помнікаў быў унесены таксама Стары горад і кляштар сясьцёр клярысак у Старым Сончы (Stary Sącz). Прэзыдэнт горада Яцэк Лелек (Jacek Lelek) падкрэсьліў, што гэта важны дзень для Старога Сонча.
Яцэк Лелек: Наш горад невялікі. Ён налічвае амаль 9 тысяч жыхароў, але мае доўгую гісторыю – больш за 750 гадоў. Наш горад ўмее захоўваць гэтую гісторыю. Прызнаньне тытулу - гэта доказ вялікай працы і ўражлівасьці шматлікіх пакаленьняў жыхароў Старога Сонча. Мы будзем выкарыстоўваць гэты брэнд з мэтай прасоўваньня гораду, каб прыцягнуць больш турыстаў з Польшчы й замежжа. Мы хочам, каб яны змаглі пазнаёміцца з багатай гісторыяй, архітэктурай і кліматам нашага гораду.
Сярод новых аб'ектаў, унесеных у Сьпіс польскіх помнікаў гісторыі, знаходзяцца таксама крэпасьць у Пярэмышлі (Przemyśl), самая старая шахта сырой нафты ў гарадку Бубрка (Bóbrka) на поўдні Польшчы, Эмітаж Залатога лесу ў Рытвянах (Rytwiany) на поўдні Польшчы.
Эмітаж Залатога лесу ў Рытвянах (Rytwiany) на поўдні Польшчы. By Agnieszka Kwiecień, Nova - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons. wikimedia.org/ w/index.php?curid=35417410
Нагадаем, сярод першых аб’ектаў, унесеных у Сьпіс польскіх помнікаў гісторыі былі, у прыватнасьці, гістарычны горад Кракаў, археалягічны запаведнік Біскупін (Biskupin), кляштарны комплекс на Яснай Гары ў Чэнстахове, поле бою Грунвальд (Grunwald), саляная шахта ў Вялічцы (Wieliczka) і горад Фромбарк (Frombork) з катэдральным комплексам на поўначы Польшчы.
Мэтай праграмы „100 помнікаў гісторыі на 100-годзьдзе незалежнасьці Польшчы” было павелічэньне колькасьці месцаў асаблівага значэньня для гісторыі краіны да сымбалічнай сотні. Унесеныя ў сьпіс аб’екты зьяўляюцца квінтэсэнцыяй культурнай спадчыны ў краіне, помнікамі, якія прадстаўляюць найвышэйшыя матэрыяльныя й нематэрыяльныя каштоўнасьці польскай культуры й гісторыі ды крыніцай натхненьня для будучых пакаленьняў.