Logo Polskiego Radia
Print

Бясплатныя паштоўкі ў 100-ю гадавіну дэпэшы аб адраджэньні Польшчы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.11.2018 11:03
З 16 да 23 лістапада палякі могуць высылаць бясплатныя прынагодныя паштоўкі.
Прынагодныя паштоўкі з нагоды 100-годзьдзя высылкі дэпэшы аб незалежнасьці Польшчы. Прынагодныя паштоўкі з нагоды 100-годзьдзя высылкі дэпэшы аб незалежнасьці Польшчы. Foto: mat. promocyjne/projekt Emilia Bojańczyk i Daniel de Latour

З 16 да 23 лістапада палякі могуць высылаць бясплатныя паштоўкі з нагоды 100-годзьдзя высылкі дэпэшы з апавяшчэньнем пра адраджэньне Польшчы. Дэпэша была высланая ноччу з 18 на 19 лістапада. Дакумэнт, падпісаны тры дні раней маршалам Юзафам Пілсудзкім, прагучаў у радыё варшаўскай Цытадэлі.
Адрасатамі дэпэшы былі прэзыдэнт ЗША, брытанскі, францускі, італьянскі, японскі і нямецкі ўрады, а таксама ўрады ўсіх дзяржаваў, якія ўдзельнічалі ў вайне, і якія былі нэўтральнымі.
16-23 лістапада ў розных рэгіёнах працуюць спэцыяльна падрыхтаваныя пункты высылкі паштовак. У кожным пункце знаходзяцца ня толькі паштоўкі, але і зьмест дэпэшы, напісаныя на мове Браўля, а на Памор’і можна іх знайсьці на кашубскай мове.
Акцыя праходзіць пад патранажам прэзыдэнта Анджэя Дуды, сьпікера Сэйму Марэка Кухціньскага і Польскага радыё.

З 16 да 23 лістапада палякі могуць высылаць бясплатныя паштоўкі з нагоды 100-годзьдзя высылкі дэпэшы з апавяшчэньнем пра адраджэньне Польшчы. Дэпэша была высланая ноччу з 18 на 19 лістапада. Дакумэнт, падпісаны тры дні раней маршалам Юзафам Пілсудскім, прагучаў у радыё варшаўскай Цытадэлі.

Адрасатамі дэпэшы былі прэзыдэнт ЗША, брытанскі, францускі, італьянскі, японскі і нямецкі ўрады, а таксама ўрады ўсіх дзяржаваў, якія ўдзельнічалі ў вайне, і якія былі нэўтральнымі.

16-23 лістапада ў розных рэгіёнах працуюць спэцыяльна падрыхтаваныя пункты высылкі паштовак. У кожным пункце знаходзяцца ня толькі паштоўкі, але і зьмест дэпэшы, напісаныя на мове Браўля, а на Памор’і можна іх знайсьці на кашубскай мове.

Акцыя праходзіць пад патранажам прэзыдэнта Анджэя Дуды, сьпікера Сэйму Марэка Кухціньскага і Польскага радыё.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт