11 помнікаў маршалу Пілсудскаму зьявяцца да Сьвята Незалежнасьці 11 лістапада
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
18.07.2018 19:03
У гарадку Ныса, што на на паўднёвы захадзе Польшчы, мае паўстаць самы вялікі помнік легендарнаму маршалу.
Карціна "Маршал Юзаф Пілсудскі конна на Каштанцы" Войцеха Косака, 1928 г.wikimedia commons/public domain
Паўстануць 11 помнікаў маршалу Пілсудскаму на Сьвята Незалежнасьці 11 лістапада
У Польшчы назіраецца шалёная мода на помнікі заснавальніку сучаснай польскай дзяржавы маршалу Юзафу Пілсудскаму. Мода на Пілсудскага паспрыяла таму, што ў ліцейнях утварыліся вялікія чэргі, паведамляе Gazeta Wyborcza.
У гарадку Ныса, што на на паўднёвы захадзе Польшчы мае паўстаць самы вялікі помнік легендарнаму маршалу. Манумэнт будзе мець тры з паловай мэтры, а пастамэнт пад помнікам аж но 4 мэтры вышыні. Агулам уся вышыня помніку перавысіць 7 мэтраў. Помнік у Нысе будзе прадстаўляць маршала Пілсудскага сядзячага на яго любімым кані – Каштанцы. Да гэтага часу ў Польшчы налічваецца толькі 5 конных помнікаў маршала.
Сёлета помнікі заснавальніку польскай дзяржавы маршалу Юзафу Пілсудскаму паўстануць альбо ўжо паўсталі ў 11 польскіх гарадах. Манумэнты зьявяцца як у невялічкіх паселішчах, таксама і ў буйных гарадах, напрыклад у сталіцы Падкарпацкага ваяводзтва горадзе Жэшув, што на паўднёвы ўсходзе краіны, паведамляе Gazeta Wyborrzca.
У Польшчы назіраецца шалёная мода на помнікі заснавальніку сучаснай польскай дзяржавы маршалу Юзафу Пілсудскаму. Мода на Пілсудскага паспрыяла таму, што ў ліцейнях утварыліся вялікія чэргі, паведамляе Gazeta Wyborcza.
У гарадку Ныса, што на на паўднёвы захадзе Польшчы, мае паўстаць самы вялікі помнік легендарнаму маршалу. Манумэнт будзе мець тры з паловай мэтры, а пастамэнт пад помнікам аж но 4 мэтры вышыні. Агулам уся вышыня помніку перавысіць 7 мэтраў. Помнік у Нысе будзе прадстаўляць маршала Пілсудскага сядзячага на яго любімым кані – Каштанцы. Да гэтага часу ў Польшчы налічваецца толькі 5 конных помнікаў маршала.
Сёлета помнікі заснавальніку польскай дзяржавы маршалу Юзафу Пілсудскаму паўстануць альбо ўжо паўсталі ў 11 польскіх гарадах. Манумэнты зьявяцца як у невялічкіх паселішчах, таксама і ў буйных гарадах, напрыклад у сталіцы Падкарпацкага ваяводзтва горадзе Жэшув, што на паўднёвы ўсходзе краіны, паведамляе Gazeta Wyborrzca.
Gazeta Wyborcza
Эдуард Жолуд