Logo Polskiego Radia
Print

Мазынскі зьняў фільм пра адзіную жанчыну ва ўрадзе БНР

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 04.07.2012 15:50
Прэм’ера фільму на «Белсаце» адбудзецца ў кастрычніку.

/

Першая беларуская жанчына-палітык, адзіная жанчына ў першым беларускім урадзе - Радзе БНР.

Рэжысэр Валер Мазынскі скончыў працу над здымкамі свайго новага фільму пра ўнікальную дзяячку «Палута Бадунова. Успомніць і... не забыць», паведамляе belsat.eu.

Валер Мазынскі: Падчас здымак фільму было шмат момантаў, калі людзі дапамагалі. Калі здымалі паводку, людзі зь вёскі на конях цягнулі на раку для нас свой човен, расьціралі ногі артыстцы гарэлкаю, якую з сабою прывезлі. Такое народнае кіно атрымалася.

Праца над першым этапам фільму працягвалася амаль два гады. Для рэканструкцыі падзеяў былі задзейнічаныя дзясяткі актораў, здымкі адбываліся сярод іншага ў Празе, Смаленску й Менску. Прэм’ера фільму на «Белсаце» адбудзецца ў кастрычніку.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Про нас Контакти